Замірэнне на Данбасе з'яўляецца перадумовай для палітычнага працэсу — старшыня АБСЕ
Старшыня АБСЕ, міністар замежных спраў Сэрбіі Івіца Дачыч заяўляе, што спыненне агню ў Данбасе ёсць галоўнай перадумовай для далейшага палітычнага працэсу.
![1227_big.jpg 1227_big.jpg](/img/v1/news/full/1227_big.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Поўнае спыненне агню і адвод цяжкага ўзбраення з'яўляюцца перадумовамі для спынення гвалту, прадухілення няшчасных выпадкаў з цывільнымі і вяртанне да нармальнага жыцьця, асабліва ў раёне лініі судакранання», — заявіў Івіца Дачыч пасля брыфінгу з прадстаўніком АБСЕ ў Трохбаковай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе Марцінам Сайдзікам і старшынёй маніторынгавай місыі АБСЕ ва Ўкраіне Эртугрулам Апаканам.
Івіца Дачыч адзначыў неабходнасць узмацніць намаганні для знаходжання палітычнага рашэння сітуацыі ў Данбасе ў адпаведнасці з мінскімі дамоўленасцямі.
2 верасня намеснік старшыні Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ Аляксандар Гуг заявіў, што назіральнікі не могуць пацвердзіць поўнае спыненне агню 1 верасня на Данбасе.
На сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы, якая адбылася 26 жніўня ў Мінску, перамоўшчыкі выказалі намер забяспечыць доўгае спыненне агню на Данбасе з 1 верасня.
1 верасня адбылася відэаканфэрэнцыя Трохбаковай кантактнай групы з удзелам сепаратыстаў Данбасу, усе ўдзельнікі онлайн-сустрэчы пацвердзілі: абодва бакі канфлікту ў Данбасе цалкам выконваюць рэжым спынення агню.