Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэчу

Украінскі прэзідэнт заявіў, што Украіна гатовая весці перамовы для заканчэння вайны ва ўсіх магчымых фарматах і на ўсіх магчымых пляцоўках, паведамляе korrespondent.net.

Зяленскі выступіў на канферэнцыі ў Мюнхене

Зяленскі выступіў на канферэнцыі ў Мюнхене

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў чарговы раз прапанаваў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну сустрэцца. Пра гэта ён заявіў падчас выступу на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

«Я не ведаю, чаго хоча прэзідэнт Расіі, таму прапаную сустрэцца», — адзначыў Зяленскі.

Таксама ён заявіў, што Украіна гатовая весці перамовы для заканчэння вайны ва ўсіх магчымых фарматах і на ўсіх магчымых пляцоўках.

«Парыж, Берлін, Мінск, Стамбул, Жэнева, Брусель, Нью-Ёрк або Пекін — мне не важна, у якой кропцы свету дамаўляцца аб міры ва Украіне. Не важна, пры ўдзеле чатырох краін, сямі ці ста — галоўнае, каб сярод іх была Украіна, і каб была Расія», — сказаў Зяленскі.

Паводле яго слоў, мір патрэбны не толькі Украіне, але і ўсяму свету, як і аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў міжнародна прызнаных межах.