Зяленскі звольніў 15 губернатараў і падпісаў прадстаўленне на звальненне генпракурора

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў з пасадаў 14 старшыняў абласных дзяржаўных адміністрацый і адхіліў аднаго выконваючага абавязкі старшыні АДА.

1559829594_5871.jpg

Пра гэта на брыфінгу паведаміў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Руслан Рабашапка.
«Адносна звальнення губернатараў. Сёння паступіла першая частка прадстаўленняў з Кабінета міністраў на звальненне кіраўнікоў абласных дзяржаўных адміністрацый. Такім чынам, кіраўнік Чарнігаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі звольнены, кіраўнік Хмяльніцкай, старшыня Херсонскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, старшыня Тэрнопальскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, старшыня Сумскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, старшыня Палтаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, выканаўца абавязкаў Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі адхілены ад выканання абавязкаў. Звольнены старшыня Мікалаеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Звольненыя таксама кіраўнік Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, Кіраваградскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, Кіеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, Івана-Франкоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, Запарожскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, Закарпацкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі і Валынскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі», — сказаў Рабашапка.
Таксама Уладзімір Зяленскі падпісаў прадстаўленне аб звальненні генеральнага пракурора Украіны Юрыя Луцэнкі.
Паводле unian.net