Злучаныя Штаты ладзяць візіт на высокім узроўні ў Венесуэлу, каб ізаляваць Расію

Цяперашні візіт з удзелам чыноўнікаў Дзяржаўнага дэпартаменту і Белага дому будзе на самым высокім узроўні з 2019 года.

Нікалас Мадура

Нікалас Мадура

Злучаныя Штаты ладзяць візіт на высокім узроўні ў Венесуэлу, каб ізаляваць Расію.
Адміністрацыя Джо Байдэна плануе пазбавіць Расію ейных саюзнікаў і дзеля гэтага гатовая размаўляць з рэжымам Нікаласа Мадуры, якога не прызнае прэзідэнтам.
«Паколькі расійская эканоміка валіцца, ЗША карыстаюцца магчымасцю прасоўваць сваю павестку дня сярод аўтакратыяў Лацінскай Амерыкі, якія могуць пачаць бачыць у Пуціне ўсё больш слабага саюзніка», – піша «The New York Times».
Цяперашні візіт з удзелам чыноўнікаў Дзяржаўнага дэпартаменту і Белага дому будзе на самым высокім узроўні з 2019 года, калі ЗША разарвалі дыпламатычныя стасункі з Венесуэлай і ўвялі санкцыі. Рэжым Мадуры праз санкцыі зблізіўся з Расіяй, Іранам і Кітаем. Расійскія кампаніі і банкі былі важнымі ў экспарце венесуэльскай нафты ў абыход санкцыяў. Амерыканскія рэспубліканцы абмяркоўвалі аднаўленне гандлю нафтай з Венесуэлай.