ЗША прывязуць у Літву дадатковыя сістэмы СПА
Пра гэта паведаміў генерал амерыканскай арміі Джон Калашэскі, перадае LRT.
ЗША прывязуць у Літву дадатковыя сістэмы СПА.
Пра гэта паведаміў генерал амерыканскай арміі Джон Калашэскі, перадае LRT.
Са слоў генерала, таксама ЗША плануюць размясціць у Літве сістэмы супрацьпаветранай абароны малой далёкасці і самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі.
Гаворка ідзе пра радары, батарэі самаходных артылерыйскіх сістэм М-109 і сістэмы СПА Avenger з ракетамі блізкага радыусу дзеяння Stinger.
Гэтым абсталяваннем забяспечаць узмоцнены бранятанкавы батальён ЗША на палігоне Пабрадзе.