Блінкен: Украіна можа атрымаць баявыя самалёты з Польшчы

Прэзідэнт Украіны Зяленскі сёння зноў запатрабаваў ёй баявыя самалёты.

6300603.jpg

У Польшчы ёсць старыя савецкія знішчальнікі МіГ-29, для пілатавання якіх украінскім лётчыкам не трэба перавучвацца.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен сказаў, што ЗША актыўна працуюць над тым, каб кампенсаваць Польшчы баявыя самалёты, калі тая вырашыць перадаць свае Украіне. Паводле звестак прэсы, ЗША могуць замест іх аддаць палякам знішчальнікі F-16.
Прэзідэнт Украіны Зяленскі сёння зноў запатрабаваў ад саюзнікаў абвясціць над Украінай беспалётную зону ці хаця б даць ёй баявыя самалёты.