«Reuters»: ЗША гатовыя забараніць імпарт расійскай нафты без удзелу ЕС

ЗША гатовыя забараніць імпарт расійскай нафты без удзелу саюзнікаў у Еўропе, паведамляе «Reuters» са спасылкай на дзве неназваныя крыніцы.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн


Вашынгтон праводзіць перамовы з еўрапейскімі лідарамі ў спадзеве атрымаць іх падтрымку забароны імпарту расійскай нафты. Аднак мяркуецца, што забарону ўвядуць толькі Злучаныя Штаты. Канцлер Германіі Олаф Шольц заявіў, што Германія на сённяшні дзень не гатовая спыніць імпарт расійскай нафты.
Вядома, што ў Кангрэсе ідзе праца над паскораным прыняццем заканадаўства аб забароне расійскага імпарту. Кіраўнікі профільных камітэтаў ужо дасягнулі згоды. Між іншым, прадугледжваецца «прыпыненне нармальных гандлёвых дачыненняў як з Расіяй, так і з Беларуссю». 
Паводле «Еўрарадыё».