Знойдзены горад трох біблейскіх апосталаў
Старажытны горад выявілі археолагі ў Ізраілі на паўночным беразе Галілейскага мора.

Археолагі з Ізраіля знайшлі рымскі горад Юлія, які размяшчаўся на паўночным беразе Галілейскага мора.
Як паведамляе Haaretz, лічыцца, што рымскі горад Юлія быў домам трох апосталаў Ісуса Хрыста — Пятра, Андрэя і Піліпа.
Навукоўцы зрабілі адкрыццё падчас раскопак, знайшлі сляды рымскай лазні.
"Гэта азначае, што там быў горад, а не проста рыбацкая вёска. Лазня сведчыць пра існаванне гарадской культуры", — паведаміў аўтар даследавання, доктар Мардэхай Авіам.

Акрамя таго, на падлозе выявілі гліняныя чарапкі, а таксама два медалі — бронзавы, канца II стагоддзя нашай эры, а таксама сярэбраны дынарый з выявай імператара Нерона, які кіраваў у першым стагоддзі да нашай эры.
Археолагі дадаюць, што пра горад Юлія згадваў знакаміты рымскі гісторык Іосіф Флавій. Ён адзначаў, што назву горад атрымаў у гонар Юліі Аўгусты, маці імператара Тыберыя.

Прафесар Ноам Грынбаум з Хайфскага ўніверсітэта адзначае, што горад Юлія, хутчэй за ўсё, быў пакінуты жыхарамі ў візантыйскі перыяд. Прычынай гэтага стала змена ўзроўню Галілейскага мора.
Паводле korrespondent.net