ЗША: Амерыканскія мусульмане шчаслівыя

Вядомае сацыялагічнае агенцтва «Gallup» арганізавала спецыяльнае апытанне, каб скласці сацыялагічны партрэт амерыканскіх грамадзян — прыхільнікаў ісламскай канфесіі. У ЗША пражывае 300 тысяч мусульман. Вынікі даследавання дастаткова цікавыя. Напрыклад, амерыканскія мусульманкі ў большасці маюць вышэйшую адукацыю. Палітычныя погляды ў амерыканскіх мусульман падобныя на погляды яўрэяў: палова галасуе за дэмакратаў, траціна — за незалежных кандыдатаў, іншыя — за рэспубліканцаў. Па сацыяльнаму статусу яны належаць да верхняй часткі сярэдняга класа.

Вядомае сацыялагічнае агенцтва «Gallup» арганізавала спецыяльнае апытанне, каб скласці сацыялагічны партрэт амерыканскіх грамадзян — прыхільнікаў ісламскай канфесіі. У ЗША пражывае 300 тысяч мусульман. Вынікі даследавання дастаткова цікавыя. Напрыклад, амерыканскія мусульманкі ў большасці маюць вышэйшую адукацыю. Палітычныя погляды ў амерыканскіх мусульман падобныя на погляды яўрэяў: палова галасуе за дэмакратаў, траціна — за незалежных кандыдатаў, іншыя — за рэспубліканцаў. Па сацыяльнаму статусу яны належаць да верхняй часткі сярэдняга класа. Самае цікавае, што абсалютная большасць мусульман лічыць сябе шчаслівымі. Па гэтаму паказніку Штаты саступаюць толькі Саудаўскай Аравіі і Германіі. І гэта пры тым, што абсалютная большасць апытаных вернікаў ісламу лічыць сябе выключаным з эліты грамадства за свае рэлігійныя погляды.


Па матэрыялах «International Herald Tribune» (ЗША)