ЗША. Індуісты патрабуюць забароны ёгі

Група індуістаў з арганізацыі “Hindu American Foundation пачала кампанію “Take Back Yoga (англ.: вернем ёгу), сэнс якой у тым, каб супрацьстаяць павальнай модзе на заняткі гімнастыкай ёгі. Апошнім часам гэта практыка стала вельмі папулярная сярод шматлікіх амерыканцаў (і не толькі). Індуісты ў сваю чаргу лічаць, што гэта здзек з індуісцкай рэлігіі, адным з фрагментаў якой з’яўляецца ёга. Аднак гэта не значыць, што вернікі патрабуюць ад інструктараў ёгі вучыць кліентаў, як любіць бога Вішну і іншых прадстаўнікоў індуісцкага пантэону.

Група індуістаў з арганізацыі “Hindu American Foundation пачала кампанію “Take Back Yoga (англ.: вернем ёгу), сэнс якой у тым, каб супрацьстаяць павальнай модзе на заняткі гімнастыкай ёгі. Апошнім часам гэта практыка стала вельмі папулярная сярод шматлікіх амерыканцаў (і не толькі). Індуісты ў сваю чаргу лічаць, што гэта здзек з індуісцкай рэлігіі, адным з фрагментаў якой з’яўляецца ёга. Аднак гэта не значыць, што вернікі патрабуюць ад інструктараў ёгі вучыць кліентаў, як любіць бога Вішну і іншых прадстаўнікоў індуісцкага пантэону. На іх думку, пазбаўленыя рэлігійнага зместу фізічныя заняткі ёгай негатыўным чынам уплываюць на асабісты лёс тых, хто гэтым займаецца. Таму яны заклікаюць амерыканцаў — фанатаў ёгі не гнявіць багоў. Прапаганда індуістаў атрымала такое рэха, некаторыя вядомыя цэнтры заняткамі ёгі былі вымушаныя прыняць адпаведныя заявы наконт таго, што аргументы “Hindu American Foundation — гэта проста рэлігійная і нацыяналістычная прапаганда. Затое індуісты нечакана знайшлі падтрымку сярод радыкальных баптыстаў. Па іх словах, ёга “разбурае хрысціянскую душу.
Па матэрыялах “Washington Post (ЗША)