ЗША. Новая кніга Брауна

У крамы паступіла новая кніжка скандальнага амерыканскага пісьменніка. Скандалітам ён стаў дзякуючы свайму раману “Код да Вінчы, які не спадабаўся Ватыкану за вельмі вольную інтэрпрэтацыю гісторыі хрысціянства. Фільм, што знялі па кнізе, быў забаронены ў шэрагу краін. І вось новы твор Брауна — раман “Згублены сімвал. Як заўсёды, галоўны герой Брауна — прафесар Роберт Лэнгдану, які захапляецца эзатэрыкай і акультнымі навукамі і дапамагае паліцыі раскрыць справу.

У крамы паступіла новая кніжка скандальнага амерыканскага пісьменніка. Скандалітам ён стаў дзякуючы свайму раману “Код да Вінчы, які не спадабаўся Ватыкану за вельмі вольную інтэрпрэтацыю гісторыі хрысціянства. Фільм, што знялі па кнізе, быў забаронены ў шэрагу краін. І вось новы твор Брауна — раман “Згублены сімвал. Як заўсёды, галоўны герой Брауна — прафесар Роберт Лэнгдану, які захапляецца эзатэрыкай і акультнымі навукамі і дапамагае паліцыі раскрыць справу. На гэты раз яго просяць пракаментаваць, як разумець знойдзеную адрэзаную руку, якая, дарэчы, належала калегу Лэнгдана, прафесару Саламону. За забойствам стаяць масоны, схемы і планы якіх прафесару будзе патрэбна разбурыць. Месца супрацьстаяння — Вашынгтон, які, калі верыць Брауну, быў пабудаваны таксама масонамі, каб захаваць самы галоўны сакрэт ордэна і ўсёй Амерыкі. Знайсці яго можна толькі шляхам расшыфроўкі розных сімвалаў, якіх у гарадской архітэктуры, графічных творах і г.д. багата, прычым зрабіць гэта трэба на працягу 12 гадзін. Інакш Злучаныя Штаты чакае пагібель. Такая схема вельмі нагадвае фабулу іншага твора Брауна — рамана “Ангелы і дэманы, дзе Лэнгдану, каб раскрыць змову сектантаў, трэба было зразумець сакрэты Рыма. Аднак пісьменнік у сваім апошнім рамане паўтараецца не толькі ў гэтым, што дае крытыкам падставу казаць: “Гэта ўжо прадукт другога гатункі. Яны мяркуюць, што рамана, лепшага за “Код да Вінчы, Браун ужо ніколі не напіша.
Па матэрыялах “Polityka (Польшча)