ЗША. Рэспубліканцы мяняюць скуру
Здаецца, партыя рэспубліканцаў робіць высновы з паразы на апошніх прэзідэнцкіх выбараў. “Кансерватары, расісты і рэакцыянеры — выключна так называюць “сланоў у прагрэсіўных колах — пайшлі на радыкальныя рэформы. Упершыню ў гісторыі партыі кіраўніком яе апарата стаў афраамерыканец Майкл Стыл (Michael Steele), былы віцэ-губернатар штата Мэрыленд. Ён заняў пасаду дырэктара Нацыянальнага камітэта рэспубліканцаў (нешта кшталту выканкаму). На думку Стыла, яго абранне “значыць змены па сутнасці.
Здаецца, партыя рэспубліканцаў робіць высновы з паразы на апошніх прэзідэнцкіх выбараў. “Кансерватары, расісты і рэакцыянеры — выключна так называюць “сланоў у прагрэсіўных колах — пайшлі на радыкальныя рэформы. Упершыню ў гісторыі партыі кіраўніком яе апарата стаў афраамерыканец Майкл Стыл (Michael Steele), былы віцэ-губернатар штата Мэрыленд. Ён заняў пасаду дырэктара Нацыянальнага камітэта рэспубліканцаў (нешта кшталту выканкаму). На думку Стыла, яго абранне “значыць змены па сутнасці. З ім цяжка не пагадзіцца: у камітэце ён быў адзіным чарнаскурым. Выбар Стыла безумоўна значыць намер рэспубліканцаў змяніць імідж партыі. Пакуль 96 працэнтаў чарнаскурых выбаршчыкаў краіны падтрымліваюць Абаму, ніякіх шансаў у рэспубліканцаў узяць рэванш няма. Свой першы тэст новы старшыня будзе здаваць роўна праз год, калі адбудуцца перавыбары часткі дэпутатаў парламенту.