ЗША адзначаюць Дзень Незалежнасці
4 ліпеня — адно з самых папулярных святаў у амерыканцаў.
![share.america.gov share.america.gov](/img/v1/images/rtx2jpti.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
share.america.gov
4 ліпеня Злучаныя Штаты Амерыкі святкуюць Дзень Незалежнасці. У гэты дзень у 1776 годзе была падпісаная Дэкларацыя Незалежнасці, ЗША сталі самастойнай дзяржавай, незалежнай ад Каралеўства Вялікабрытаніі.
Дзень незалежнасці лічыцца днём нараджэння Злучаных Штатаў як свабоднай і незалежнай краіны. Большасць амерыканцаў называюць гэтае свята проста «Чацвёртага ліпеня».
![gettyimages_809266578_1024x684.jpg gettyimages_809266578_1024x684.jpg](/img/v1/images/gettyimages_809266578_1024x684.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзеці ў Бостане зладзілі дождж з канфеці
Свята суправаджаецца феерверкамі, парадамі, барбекю, карнаваламі, кірмашамі, пікнікамі, канцэртамі, бейсбольнымі матчамі, сямейнымі сустрэчамі, зваротамі палітыкаў да народа і цырымоніямі, а таксама іншымі публічнымі і прыватнымі мерапрыемствамі, традыцыйнымі для Злучаных Штатаў. Дзень незалежнасці — гэта нацыянальнае свята ЗША.
![ap_19186075487902_1024x683.jpg ap_19186075487902_1024x683.jpg](/img/v1/images/ap_19186075487902_1024x683.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Феерверкі - самая прыгожая частка свята
У 2020 годзе праз пандэмію каронавіруса людзі вымушаны прытрымлівацца пэўных захадаў бяспекі. Тым не менш, сотні тысяч амерыканцаў шырока адзначаюць адно з галоўных святаў краіны.
![ap_19186455682877_1024x1022.jpg ap_19186455682877_1024x1022.jpg](/img/v1/images/ap_19186455682877_1024x1022.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Феерверк у Ганалулу, штат Гаваі
Паводле share.america.gov