У Вашынгтоне беларускія пратэсты працягваюцца (фота)
4 ліпеня беларусы Вашынгтона і наваколля сабраліся на свой трэці пратэст ля беларускай амбасады. Папярэднія акцыі прайшлі 12 і 27 чэрвеня.

"Народ Беларусі па праве заслугоўвае таго, каб з ім абыходзіліся годна і з павагай, у тым ліку з павагай да яго правоў на свабоду выказвання меркаванняў, мірных сходаў і аб'яднанняў, — заявіў вашынгтонскі праваабаронца Вячаслаў Бортнік. — Улады павінны аператыўна, старанна, бесстаронне, эфектыўна і празрыста расследаваць ўсе паведамленні аб празмерным ужыванні сілы супрацоўнікамі праваахоўных органаў, выпадках жорсткага абыходжання з затрыманымі, а таксама ўсіх сцвярджэнняў аб пагрозах, нападах і злоўжываннях у дачыненні да любой асобы, уключаючы злоўжыванні па гендэрнай прыкмеце, і забяспечыць усім ахвярам парушэнняў правоў чалавека і злоўжыванняў доступ да правасуддзя і права на эфектыўныя сродкі прававой абароны, у тым ліку адэкватную кампенсацыю і пакрыццё шкоды".


"Мы будзем выходзіць да таго часу, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітвязні", — заявіў арганізатар пратэстаў Аляксей Хальчэня.



Акцыю беларусаў падтрымалі калегі з Magnitsky Act Initiative і Free Russia Foundation.

Кульмінацыяй пратэсту стала закідванне тапкамі таракана.
Фота Надзя Валуева