ЗША перадалі ў дар іншым краінам больш за 110 млн доз вакцын супраць COVID-19

Злучаныя Штаты адправілі замежным краінам больш за 100 млн доз вакцын супраць COVID-19 у рамках праграмы па вакцынацыі людзей ва ўсім свеце. Вакцыну атрымалі ў больш чым 60-ці краінах свету, паведамляе медиаплатформа Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.

square_320_bc9127f6995e0bc86472ad210beef37d.jpg

Злучаныя Штаты адправілі 110 млн доз вакцын ў больш чым 60 краін свету. Па дадзеных ААН, гэта больш, чым колькасць вакцын, ахвяраваных усімі іншымі краінамі-донарамі, разам узятымі. Вакцыны зроблены амерыканскімі кампаніямі Moderna і Johnson & Johnson, а таксама амерыкана-нямецкім партнёрствам Pfizer-BioNTech.
Высілкі ЗША па перадачы ў дар вакцын накіраваны на дапамогу замежным краінам ў павелічэнні парога вакцынацыі, падрыхтоўку да новай хвалі распаўсюджвання каронавіруса і абарону ўразлівага насельніцтва і медыцынскіх работнікаў.
Паведамляецца, што пастаўка ўжо значна перавысіла абяцанае ў чэрвені гэтага года прэзідэнтам Байдэнам ахвяраванне 80 млн доз. Больш за тое, у жніўні Амерыка пачне адгрузку яшчэ 500 млн доз вакцыны Pfizer 100 краінам свету з нізкімі даходамі.
Паведамляецца таксама, што сумесна з міжнароднымі партнёрамі Злучаныя Штаты не толькі пастаўляюць вакцыны, але і падаюць іншую неабходную дапамогу: адпраўляюць медыцынскае абсталяванне і матэрыялы для правядзення тэстаў, а таксама падтрымліваюць кампаніі, якія вырабляюць вакцыны за мяжой.
У еўрапейскім рэгіёне вакцыну ад ЗША атрымалі Грузія, Украіна і Малдова.