ЗША. Сцеражыся Трампамолу!
Прагрэсіўная прэса ЗША падзялілася сенсацыяй. Высвятляецца, што ў шэрагу штатаў працуе моладзевая арганізацыя Border Patrol Explorers.
На першы погляд, гэта нешта сярэдняе паміж скаўтамі і гістарычнымі рэканструктарамі, якія цікавяцца часамі Дзікага Захаду. На самай справе, падчас заняткаў чальцы арганізацыі вывучаюць, як змагацца з нелегальнымі мігрантамі або гандлярамі наркотыкаў у гарадскіх умовах.Больш за тое, час ад часу падлеткаў вывозяць на мяжу з Мексікай, каб папрактыкавацца са зброяй у руках лавіць мігрантаў.
Прэса таксама піша пра кантакты маладых баявікоў, якіх ужо больш за тры тысячы, і цэнтры, якія, маўляў, блізкія да штабу цяперашняга гаранта.
Як і варта было чакаць, наяўнасць такіх сувязяў падносіцца праз прызму канспіратыўных планаў Трампа дэстабілізаваць сітуацыю ў выпадку пройгрышу на выбарах увосень.
Зрэшты, магчыма, гэта толькі пралог сапраўднага скандалу. На пачатку тыдня Трамп анансаваў удзел у акцыі «Марш за жыццё» — буйной маніфестацыі амерыканскіх праціўнікаў абортаў у сталіцы. Яшчэ ніводны амерыканскі кіраўнік не наведваў такое мерапрыемства, сярод удзельнікаў якога традыцыйна шмат радыкалаў.
Паводле амерыканскай прэсы