ЗША заявілі пра забойства лідара афганскіх баевікоў ІД

У Афганістане забіты лідар мясцовых баевікоў тэрарыстычнай «Ісламскай дзяржавы» Абу Сайед. Пра гэта паведаміла міністэрства абароны ЗША.

d376e734_0289_44ef_abab_984c8384bcbf_w250_r1_s.jpg

Сайед загінуў у выніку авіяўдару, нанесенага 11 ліпеня па штаб-кватэры тэрарыстаў у правінцыі Кунар на ўсходзе краіны.
Па дадзеных ЗША, Сайед узначаліў афганскіх баевікоў ІД вясной гэтага года пасля гібелі іх папярэдняга лідара, Абдула Хасіба. Той стаў верхаводам тэрарыстаў пасля забойства ў 2016 годзе Хафіза Сайеда Хана.
«Ісламская дзяржава» і рух «Талібан» рэгулярна ладзяць тэракты на тэрыторыі Афганістана, ахвярамі якіх становяцца дзясяткі чалавек.
У красавіку 2017 года ЗША ўжылі супраць баевікоў ІД у Афганістане сваю наймагутнейшую неядзерную бомбу GBU-43 / B, вядомую як «маці ўсіх бомбаў».
Паводле meduza.io