Журналістка ВВС, што спытала ў Лукашэнкі пра яго легітымнасць, цяпер мусіць пакінуць Расію

Расія адмовілася падоўжыць працоўную візу журналістцы ВВС Сары Рэйнсфард. Яна мусіць з’ехаць з РФ да пачатку верасня. Пра гэта паведамляе «Расія 24» са спасылкай на неназванага эксперта.

photo_2021_08_09_15_12_01_500x328.jpg

На прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі 9 жніўня менавіта Сара Рэйнсфард спытала ў беларускага кіраўніка пра рэпрэсіі апазіцыі, санкцыі супраць краіны і пра тое, ці лічыць ён, што страціў легітымнасць як прэзідэнт Беларусі пасля рэпрэсій у дачыненні да мірных грамадзян. У адказ палітык стаў сварыцца на журналістку і згадаў на брытанскія санкцыі супраць Беларусі.

Увечары чацвярга, 12 жніўня, у эфіры тэлеканала «Россия 24» паказалі скрыншот з ананімнага тэлеграм-канала «Дыпламатычная крыніца».

У паведамленні без спасылак на крыніцу гаварылася, што «ў сувязі з адмовай у падаўжэнні дзеючых і выдачы новых віз расійскім карэспандэнтам, а таксама агульным дыскрымінацыйным становішчам прадстаўнікоў айчынных СМІ, якія працуюць у Вялікабрытаніі», Расія прыме «аналагічныя меры» супраць карэспандэнта ВВС.

Вядучы «Россия 24» Антон Падкавенка спасаўся на неназванага эксперта і адзначыў, што Расія не падоўжыць візу журналістцы Сары Рэйнсфард.

Bloomberg у МЗС адказалі, што віза ў карэспандэнткі заканчваецца 31 жніўня і ў выпадку адмовы ў падаўжэнні Рэйнсфард павінна будзе пакінуць Расію. Журналістка і расійская служба ВВС не адказалі выданню на запыты аб каментары.

Паводле zona.media