Жыццёвы поспех палякаў?

Кожны чацвёрты з пяці палякаў лічыць, што дасягнуў жыццёвага поспеху. Падобнага меркавання прытрымліваецца 81% апытаных палякаў.



angz_vq53mu9z.jpg

Такія вынікі агучыў Цэнтр даследаванняў грамадскай думкі (CBOS). 17% з гэтай групы дасягнула поўнага поспеху. У сваю чаргу, кожны пяты паляк лічыць, што не дасягнуў поспеху.

Галоўным чыннікам, які ўплываў на адказы, было вызначэнне панятку “жыццёвы поспех”. Паводле даследчыкаў найбольш паспяховымі лічаць сябе тыя, для каго поспех — гэта сямейнае шчасце ды добрая праца. Іншым часта названым фактарам задавальнення было добрае здароўе. Найменш задаволеныя тыя, для каго поспех вымяраецца добрымі матэрыяльнымі ўмовамі.

Жыццёвы поспех часцей дэкларуюць жанчыны чым мужчыны, а таксама людзі сталага ўзросту, якія выйшлі на пенсію. Уплыў таксама мае адукацыя. Чым лепшая адукацыя, тым мацнейшае пачуццё поспеху.

radyjo.net