Алесь Краўцэвіч прэзентуе сваю “Гісторыю ВКЛ” у Кракаве
У чацвер 11 ліпеня вядомы гарадзенскі гісторык прыме ўдзел у прэзентацыі сваёй найноўшай кнігі ў даўняй польскай сталіцы. Сустрэчу ладзіць Беларускае Таварыства ў Кракаве.

Госці сустрэчы змогуць падыскутаваць пра сучасныя гістарычныя школы ў Беларусі і іх погляды на гісторыю земляў колішняга Вялікага княства літоўскага, параўнаць бачанне гісторыі ў Беларусі і іншых краінах рэгіёну.
Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: Massolit Books & Café, ul. Felicjanek 4
Пачатак у 18.00