Жырыноўскі падрыхтаваў законапраект аб “акупацыі Наваросіі”

Яго фракцыя ЛДПР у Дзярждуме Расіі прапануе лічыць восем абласцей Украіны расійскай тэрыторыяй.



zhyr.jpg

Пра гэта паведамляецца на сайце партыі.

“Новая тэрыторыя пад назвай Наваросія падвяргаецца пастаяннаму ціску цяперашніх кіеўскіх уладаў, прамому і жорсткаму гвалту, бамбаванням і абстрэлам з усіх відаў гармат. Акрамя таго, магчымы захоп часткі тэрыторый гэтых дзвюх абласцей (Луганскай і Данецкай) і ў цэлым ўсёй Наваросіі, васьмі тэрытарыяльных утварэнняў: Адэская, Херсонская, Нікалаеўская, Запарожская, Днепрапятроўская, Луганская, Данецкая і Харкаўская вобласці”, — гаворыцца ў паведамленні партыі.

У сувязі з гэтым, па іх словах, фракцыя ЛДПР мае намер у бліжэйшы час унесці праект закона аб “акупаваных тэрыторыях Расіі”.

“Над усімі тэрыторыямі, дзе калі-небудзь лунаў расійскі або савецкі сцяг, зноў павінен лунаць сцяг Расейскай дзяржавы, асабліва ў тых рэгіёнах, дзе заўсёды жылі рускія, дзе ўсе землі асвоеныя імі, а гарады заснаваныя і пабудаваныя рускімі людзьмі. У першую чаргу, гэта восем абласцей, якія хочуць быць Наваросіяй і не жадаюць больш, каб Украіна мела да іх нейкае дачыненне. Будзем спадзявацца, што закон, калі ён будзе прыняты, паслужыць хутчэйшай дэакупацыі паўднёва-усходніх раёнаў Украіны, якія змогуць жыць ужо ў фармаце новай дзяржавы”, — лічаць у фракцыі Жырыноўскага.

euroradio.fm