На кіеўскім Майдане зноў паляць шыны і кідаюць кактэйлі Молатава

Людзі пратэстуюць супраць прыборкі намётаў.



На барыкадзе з боку Бесарабскага рынку гараць шыны. Людзі, якія знаходзяцца на Майдане, пратэстуюць супраць разбору збудаванняў, кідаюць на асфальт бутэлькі з запальнай сумессю, інфармуе УНІАН са спасылкай на ўкраінскія СМІ.

Раніцай туды прыехалі супрацоўнікі камунальных прадпрыемстваў з трактарам — дэмантаваць збудаванні, з-за чаго і адбыўся канфлікт. Людзі заявілі, што разыходзіцца не збіраюцца і могуць зладзіць трэці Майдан. Пад’ехала пажарная машына, але патушыць агонь не далі.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: