Адышоў у лепшы свет Яўген Петрашэвіч

У Гародні 11 сакавіка не стала беларускага кампазітара, педагога, паэта, мастака, былога кіраўніка фальклорнага ўзорнага ансамбля «Гарадзенскія дударыкі», шчырага беларуса і добрага чалавека Яўгена Петрашэвіча.

petraszevicz_logo.jpg


Яўген Петрашэвіч нарадзіўся ў 1930 годзе ў вёсцы Падбараны Мастоўскага раёна. Скончыў Мінскае музычнае вучылішча. Працаваў настаўнікам музыкі, акампаніятарам Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

У розны час Яўген Петрашэвіч кіраваў аркестравымі групамі пры народным ансамблі “Нёман”, “Вянок”. Быў кіраўніком дзіцячага ўзорнага фальклорнага ансамбля “Гарадзенскія дударыкі”, які неаднойчы выступаў у Польшчы, Літве, Францыі, Нарвегіі, Швецыі. У Гданьску ансамбль атрымаў Гран-Пры “Zloty Kogucik”.

За сваё жыццё Яўген Петрашэвіч выдаў зборнікі вершаў “Пасынкі”, “Віншаванкі”, “Байкі-непазяхайкі”, “Балада пра Грунвальд”, “Сказ пра Каложу”. Напісаў цыкл песень-балад на гістарычную тэму Яна Чачота, зборнік песень “Беларускі вясёлкавы край”, песеннікі “Спявайце, братцы, спявайце” і “Пяшчотнасць”.

Як мастак Яўген Петрашэвіч з’яўляецца аўтарам гранітнай скульптуры ў гонар заснавання вёскі Гудзевічы Мастоўскага раёна, драўлянай скульптуры “Вікінг” у Даніі, зя якую атрамаў медаль вікінгаў.

Калі апошні раз міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў уручыў яму адмысловы знак “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” у Акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, Яўген Петрашэвіч падыйшоў да мікрафона і на дудачцы зайграў “Саўку ды Грышку”. Зала ўся дружна запладзіравала…

Гутарку з ім публікаваў і “Новы час”: