А вы заплацілі транспартны падатак? Што пагражае тым, хто забыўся
Транспартны падатак, а таксама зборы за нерухомасць і зямлю трэба было выплаціць да 15 лістапада.

Падатковая распавяла, што пагражае беларусам, якія не
заплацілі транспартны падатак, а таксама некаторыя іншыя зборы. Сярод мер — арышт
рахункаў, забарона на выезд за мяжу.
Падаткавая паведамяле, што па стане на 22 лістапада 2022 года «фізічныя асобы Магілёўскай вобласці заплацілі транспартны падатак у суме 14,2 млн беларускіх рублёў. Разам з тым маюцца выпадкі нявыплаты асобнымі грамадзянамі транспартнага падатку да цяперашняга часу».

У дачыненні да фізічных асоб, якія дапусцілі нявыплату падаткаў, ажыццяўляецца спагнанне запазычанасці ў прымусовым парадку з заработнай платы, пенсій і іншых выплат, а таксама накіраванне выканаўчых дакументаў у органы прымусовага выканання.
Даўжнікам акрамя выплаты сумы падатку пры накіраванні выканаўчых дакументаў у органы прымусовага выканання прыйдзецца пакрыць выдаткі па іх выкананні судовымі выканаўцамі і прымусовы збор у памеры 10 працэнтаў ад сумы, але не менш пяцідзесяці працэнтаў ад памеру базавай велічыні.
Судовымі выканаўцамі альбо судом будуць прымяняюцца такія меры па забеспячэнні выканаўчага дакумента:
- арышт грашовых сродкаў, у тым ліку якія знаходзяцца на рахунках у банках і ў іншых асоб;
- вопіс і канфіскацыю маёмасці даўжніка, забарона карыстання маёмасцю;
- забарона даўжніку здзяйсняць пэўныя дзеянні, якія перашкаджаюць выкананню выканаўчага дакумента (напрыклад, забарона на рэалізацыю маёмасці);
- забарона іншым асобам здзяйсняць пэўныя дзеянні, якія перашкаджаюць выкананню выканаўчага дакумента, перадаваць маёмасць даўжніку або выконваць іншыя абавязацельствы ў дачыненні да гэтага даўжніка (напрыклад, забарона аператарам мабільнай сувязі, арганізацыям, якія прадстаўляюць паслугі электрасувязі, тэлебачання, інтэрнэт-правайдарам выконваць абавязацельствы па заключаных з даўжніком дагаворах);
- часовае абмежаванне права даўжніка на выезд з Рэспублікі Беларусь;
- часовае абмежаванне права даўжніка на кіраванне механічнымі транспартнымі сродкамі, маторнымі маламернымі судамі, права на паляванне.
- часовае абмежаванне даўжніка ў наведванні ігральных устаноў, віртуальных ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях.
За нявыплату падаткаў фізічных асоб могуць таксама аштрафаваць на 15% ад нявыплачанай сумы.
