Афіцыйны курс долара на таргах у панядзелак вырас адразу на 840 рублёў, падатак зменшылі да 10%

Афіцыйны курс долара на таргах у панядзелак, 5 студзеня, вырас адразу на 840 рублёў: з 11 900 да 12 740 рублёў (+7,1%).



dollar_kurs.jpg

Еўра падаражаў на 770 рублёў да 15 230 беларускіх.
Розніца паміж афіцыйным курсам долара і пакупкай яго ў абменных пунктах працягвае імкліва змяншацца.
Найлепшы курс, па якім сёння раніцай банкі куплялі амерыканскую валюту, складаў 13 837 за адзін даляр, а прадавалі — па 11 900, што з улікам 20%-га збора, складае каля 14 280 рублёў. Але ад сёння стаўка падатку зніжана да 10%.
Нагадаем, што да гэтага часу найбольшы рост афіцыйнага курсу долара складаў 29 снежня, ужо пры новым старшыні Нацбанка, на 770 рублёў. 30 снежня афіцыйны курс долара вырас на 150 рублёў (да 11 850), а 31 снежня — апошніх таргах — рост склаў 50 рублёў. 20 снежня афіцыйны курс даляра складаў 10 900 рублёў.
nn.by