Валютныя таргі: долар — 12 800, еўра — 15300
Афіцыйны курс долара вырас на 60 рублёў, еўра — на 70 рублёў.

На валютных таргах БФВБ 6 студзеня 2015 долар ЗША павялічыўся на Br60 і склаў Br12800. Курс еўра вырас на Br70 да Br15300.
Таргі па расійскім рублі не праводзіліся.
Нагадаем, Нацбанк учора знізіў камісію на куплю валюты да 10 адсоткаў. Такім чынам, з улікам камісіі курс продажу долара ў абменніках цяпер дасягае Br14360, еўра — Br17100.