Вызначаны «адзіны» курс долара — 13760 рублёў
Дэвальвацыя ад пачатку валютнага крызіса перавысіла 25%.
На Беларускай валютна-фондавай біржы ў рэжыме ручнога кіравання вызначаны новы курс долара — 13760 рублёў. У параўнанні з мінулымі таргамі ён вырас на 7,5%, на 960 рублёў.
Гэты курс ад заўтра і будзе выстаўлены ў абменніках, бо, мяркуецца, валютны збор абнуліцца.
Такім чынам, у параўнанні з датай прызначэння новага старшыні Нацбанка Паўла Калаўра афіцыйны курс долара вырас на 26%, з 10900 да 13760 рублёў. Да ўніфікацыі курса і адмены ўведзенага Надзеяй
Ермаковай валютнага збору заклікалі бізнэс-колы.
nn.by