Apple зарабіла 40 мільёнаў даляраў золатам на перапрацоўцы айфонаў
У 2015 годзе кампанія Apple выняла са старых айфонаў і кампутараў 2204 фунтаў (999,7 кілаграмаў) золата. Паводле ацэнак Business Insider, кошт такой колькасці металу складае амаль 40 мільёнаў долараў (зыходзячы з рынкавай цаны ў 1229,8 даляра за ўнцыю).
Аб атрыманні амаль тоны золата шляхам перапрацоўкі сваіх вырабаў гаворыцца ў штогадовай справаздачы кампаніі Apple, прысвечанай намаганням кампаніі па захаванні навакольнага асяроддзя.
Усяго Apple ўдалося атрымаць з старых прыбораў больш 27,5 тысячы тон каштоўных матэрыялаў, уключаючы сталь, алюміній і шкло.
Па дадзеных арганізацыі Fairphone, смартфон ва ўнутраных кампанентах утрымлівае ў сярэднем 30 міліграмаў золата. Штогод Apple перапрацоўвае мільёны айфонаў, кампутараў і іншых прылад, якія ўтрымліваюць золата.
Акрамя таго, магчыма, на перапрацоўку адправіліся і некалькі залатых Apple Watch, кожны экземпляр pз якіх утрымлівае больш за 50 грамаў 18-каратнага золата.
Паводле Meduza