У Мінску адкрылася Экалагічная сцежка
У Мінску ў раёне станцыі метро «Каменная Горка» ля сцен праваслаўнага храма вяціцеля Мікалая Японскага 16 сакавіка адкрылася Экалагічная сцежка, што праходзіць па зялёнай зоне, якая прадстаўляе каштоўнасць для ўсяго горада.
З ініцыятывай стварэння Экалагічнай сцежкі выступіў прыход у супрацоўніцтве з Цэнтрам экалагічных рашэнняў і міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Пасля завяршэння цырымоніі адкрыцця сцежкі, якая пачынаецца ля храма, духавенства і вернікі, а таксама госці свята, высадзілі дрэвы на прылеглай тэрыторыі і першымі прайшлі па сцежцы з агляднай экскурсіяй, паведамляе sobor.by.
Экалагічная сцежка ўяўляе сабой арганізаваны маршрут, які на ўсім працягу суправаджаецца інфармацыйнымі стэндамі. Так, напрыклад, на сцежцы выдзеленыя розныя прыродныя зоны, прадстаўленая інфармацыя аб відах раслінаў і жывёлаў, якія тут можна ўбачыць.
Таксама абсталяваная назіральная пляцоўка, з якой, як распавёў супрацоўнік праграмы па экалагічна дружалюбнаму ладу жыцця Цэнтра экалагічных рашэнняў Сяргей Юшкевіч, можна ўбачыць нават рэдкую птушку — чырвонакніжніка.
Паводзе krynica.info