Аўторак — час павышаць кошты на паліва. Бензін і дызель у Беларусі зноў падаражэлі
12 красавіка ў Беларусі чарговы раз падаражэла аўтамабільнае паліва, паведамляе «Белнафтахім». Гэта сёмае павышэнне коштаў з пачатку года.

Цэны зноў павялічыліся на дзве капейкі і цяпер скаладаюць:
АІ-92-К5-Еўра — 2,14 рубля;
АІ-95-К5-Еўра — 2,24 рубля;
АІ-98-К5–Еўра — 2,46 рубля;
дызельнае паліва — 2,24 рубля.