Беларусь не змагла кампенсаваць страты рынкаў ЕС павелічэннем паставак у Расію, Азію і Афрыку

Статыстыка айчыннага экспарту, на думку экспертаў Еўразійскага банка развіцця, паказвае далейшае скарачэнне фізічных аб'ёмаў знешняга гандлю.

14_32_50_09_30_13_1217_cover.jpg


Па даных Белстата, абарот знешняга гандлю таварамі ў верасні скараціўся на 6,9% у параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года. Пры гэтым у вартасным выражэнні экспарт зменшыўся на 4,8%.

«З улікам павелічэння коштаў паставак гэта можа адпавядаць яшчэ большаму скарачэнню фізічных аб'ёмаў экспарту. Павелічэнне паставак тавараў у РФ, шэраг азіяцкіх і афрыканскіх краін пакуль не цалкам кампенсуе выкліканае разбурэннем вытворча-лагістычных ланцужкоў падзенне экспарту ў ЕС і не толькі», — адзначылі ў ЕАБР.

У банку таксама лічаць, што падтрымку беларускаму экспарту аказваюць не толькі цэнавыя, але і курсавыя фактары.

Запаволенне тэмпаў зніжэння імпарту з 12,7% у жніўні да 8,9% у верасні можа паказваць на некаторае наладжванне схем паставак тавараў у краіну. У выніку прафіцыт знешняга гандлю таварамі паменшыўся ў верасні да 52 млн долараў.