Беларуская АЭС пачне працаваць ужо ў наступным годзе

Першы блок БелАЭС запрацуе да канца наступнага году. Дзяржакарпарацыя «Расатам» пацвердзіла планы запуску атамнай электрастанцыі пад Астраўцом, — паведамляе Белсат.

aes_9.jpg


Падчас сустрэчы прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса з генеральным дырэктарам «Расатама» Аляксеем Ліхачовым прагучала перакананне, што прамысловая эксплуатацыя першага блоку БелАЭС будзе завершана своечасова. Прынамсі гэтаму садзейнічае і досвед, які атрымлівае «Расатат» на Ленінградскай АЭС.
Расейскі бок лічыць, што будаўніцтва электрастанцыі ў Беларусі вядзецца ў адпаведнасці ўсім стандартам і міжнародным нормам. Першая пастаўка паліва ў Гарадзенскую вобласць запланавана да канца 2018 году.