Дацкі інвестфонд Nordea прадае дзяржаблігацыі Беларусі

Дацкі інвестыцыйны фонд Nordea заявіў аб продажы еўрабондаў Беларусі на 186 мільёнаў дацкіх крон (каля 30 мільёнаў долараў). Як паведамляе буйная дацкая газета Børsen, рашэнне было прынята пасля дэбатаў аб адказнасці за фінансаванне недэмакратычнага рэжыму.

222612_205786232786373_6674122_n.jpg


Такім чынам, ад еўрабондаў Беларусі вырашылі адмовіцца ўсе чатыры дацкія кампаніі, якія набылі Беларускія дзяржаблігацыі летам 2020 года, піша REFORM.by.

Раней паведамлялася, што дацкія інвестфонды BankInvest, Jyske Invest і Sparinvest таксама пазбавіліся ад дзяржаблігацый Беларусі з-за палітычнай сітуацыі ў нашай краіне. Акрамя таго, з 1 красавіка адмовіцца ад інвестыцый у дзяржаблігацыі Беларусі дацкі пенсійны фонд AkademikerPension.