Дэфолт ужо настаў. Спіс банкаў і іх абмежаванняў на валютныя аперацыі
Тэлеграм-канал «Нашы грошы» сабраў абмежаванні беларускіх банкаў на абмен валют па безнаяўным разліку (па картках). Бо для наяўнага абмену не трэба нічога афіцыйна аб'яўляць — дастаткова сказаць, што валюты ў касе няма.
Такім чынам, па стане на вечар 15 сакавіка:
Абсалютбанк
Абмен валют: прыпынены
Валютныя дэпазіты: пра абмежаванні не паведамляецца
Парытэтбанк
Абмен валют: пра абмежаванні не паведамляецца
Валютныя дэпазіты: 3000 USD / 3000 EUR раз у 30 дзён з бягучых рахункаў
БСБ Банк
Абмен валют: абмежаванняў няма
Валютныя дэпазіты: пра абмежаванні не паведамляецца
БТА Банк
Абмен валют: пра абмежаванні не паведамляецца
Валютныя дэпазіты: пра абмежаванні не паведамляецца
Банк Дабрабыт
Абмен валют: 100 USD у суткі
Валютныя дэпазіты: 3000 USD / 3000 EUR / 350 000 RUB раз у 30 дзён з бягучых рахункаў. З выкарыстаннем карткі — 100 USD у суткі.
Банк Рашэнне
Абмен валют: пра абмежаванні не паведамляецца
Валютныя дэпазіты: 300 USD / EUR на дзень, максімум 1000 USD / EUR у месяц з бягучых рахункаў.
Белаграпрамбанк
Абмен валют: 100 USD у месяц
Валютныя дэпазіты: з выкарыстаннем карткі 100 USD у месяц
Сбер Банк
Абмен валют: з рублёвай карткі можна зняць наяўнымі 400 USD у суткі (1000 USD — па прэміяльных картках). Пра іншыя абмежаванні не паведамляецца
Валютныя дэпазіты: з выкарыстаннем карткі 400 USD у суткі. Без карткі 500 USD / EUR на дзень, 5000 на месяц.
Альфа-Банк
Абмен валют: абмежаванняў няма
Валютныя дэпазіты: 10 000 USD і 3000 EUR раз на 30 дзён (для кліентаў A-Private 50 000 USD і 15 000 EUR).
Беларусбанк
Абмен валют: 400 рублёў у суткі
Валютныя дэпазіты: пра абмежаванні не паведамляецца
Банк БелВЭБ
Абмен валют: паведамляецца, што ўстаноўлены абмежаванні, але не ўдакладняецца, якія менавіта
Валютныя дэпазіты: 20 000 USD, 5 000 EUR, 500 000 RUB на месяц з бягучых рахункаў. «Маюць права» наогул адмовіць у выдачы наяўнай валюты, калі самі не могуць купіць яе ў дастатковай колькасці. З выкарыстаннем карткі — 1000 USD / EUR у суткі.
Белгазпрамбанк
Абмен валют: за мяжой з рублёвай карткі можна зняць наяўнымі да 5000 USD у суткі. Аб іншых абмежаваннях не паведамляецца.
Валютныя дэпазіты: з выкарыстаннем карткі да 500 USD у суткі. Аб іншых абмежаваннях не паведамляецца.
БНБ-Банк
Абмен валют: 0,01 беларускіх рублёў у суткі
Валютныя дэпазіты: 10 000 USD / EUR у месяц з бягучых рахункаў, 50 000 USD / EUR у месяц з тэрміновых дэпазітаў
МТБанк
Абмен валют: 1500 рублёў у суткі
Валютныя дэпазіты: абмежаванняў няма
Прыёрбанк
Абмен валют: 3000 руб у суткі
Валютныя дэпазіты: да 3000 USD раз у 14 рабочых дзён
РРБ-Банк
Абмен валют: пра абмежаванні не паведамляецца
Валютныя дэпазіты: 100 USD / EUR у суткі з бягучых рахункаў
Статусбанк
Абмен валют: пра абмежаванні не паведамляецца
Валютныя дэпазіты: пра абмежаванні не паведамляецца
Тэхнабанк
Абмен валют: 2000 USD, 100 EUR у суткі
Валютныя дэпазіты: па картцы да 2000 USD / 500 EUR у суткі. Аб іншых абмежаваннях не паведамляецца.
Франсабанк
Абмен валют: пра абмежаванні не паведамляецца
Валютныя дэпазіты: 10 000 USD, 3000 EUR раз у 30 дзён
Цэптэр Банк
Абмен валют: пра абмежаванні не паведамляецца
Валютныя дэпазіты: з бягучых рахункаў да 500 USD / EUR у месяц
Важна! Калі напісана «абмежаванняў няма» — значыць, банк наўпрост сказаў, што абмежаванняў няма. Калі напісана, што «пра абмежаванні не паведамляецца» — значыць, банк нічога не сказаў.
Абмежаванні ўсюды вельмі розныя — выглядаюць як ініцыятывы банкаў, зыходзячы з іх унутранай сітуацыі.
Агляд зроблены на падставе афіцыйнай інфармацыі з банкаўскіх сайтаў.
PS. Цяпер шмат размоў пра дэфолт. Маўляў, хутка ён будзе. Цалкам верагодна, што будзе, так. Але вось мы што хочам падкрэсліць. Дэфолт — гэта невыкананне абавязацельстваў перад крэдыторамі.
І гэта тычыцца не толькі дзяржавы, дэфолт можа адбывацца на ўзроўні арганізацый. Укладчыкі — гэта крэдыторы банка. Банкі ўжо не выконваюць абавязацельствы перад сваімі крэдыторамі.