З 18 сакавіка здымаюцца абмежаванні на перамяшчэнне паміж Беларуссю і Расіяй

З 18 сакавіка абмежаванні на перамяшчэнні грамадзян паміж Беларуссю і Расіяй будуць знятыя. Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін.


«З нуля гадзін па маскоўскім часе 18 сакавіка здымаюцца ўсе абмежаванні на перамяшчэнні грамадзян у рамках Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі», – заявіў Мішусцін на пасяджэнні расійскага ўрада 17 сакавіка, перадае REFORM.by.

«Свабода перамяшчэння людзей важная з пункту гледжання развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і гуманітарных кантактаў мяжу нашымі брацкімі народамі. Сёння гэта асабліва актуальна ва ўмовах узмацнення абмежавання з боку недружалюбных краін. Перакананы, што ўмацаванне інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве стане лепшым адказам на санкцыйны прэсінг Расіі і Беларусі», — сказаў Мішусцін.

Аднак у Беларусі па-ранейшаму дзейнічаюць абмежаванні на выезд з краіны наземным шляхам, якія былі ўведзеныя, афіцыйна, з-за пандэміі COVID-19.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: