Экспарт беларускага авіяпаліва ва Украіну вырас у пяць разоў
Беларусь паставіла ва Украіну 49,5 тысячы тон авіяцыйнага паліва ў студзені-верасні, што ў пяць разоў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

У цэлым за дзевяць месяцаў Украіна імпартавала 108,5 тысячы тон авіяпаліва, піша belmarket.by. Гэта на 13,7% больш за мінулагодні паказчык.
На фоне росту паставак з Беларусі скараціліся на 18% закупкі ў Літве — да 40,2 тыс. т.
У верасні імпарт авіяпаліва ва Украіну склаў 18,6 тысячы тон, знізіўшыся на 12% у параўнанні з аналагічным месяцам 2020 года. Пры гэтым з Украіны завезлі 6,8 тыс. т паліва, а з Літвы — 8 тыс. т. Дзве траціны беларускага паліва атрымлівала кампанія «Сокар Украіна».