Эксперты падлічылі індэкс інфляцыі чаркі і шкваркі
Telegram-канал «Вашы грошы» падлічыў індэкс чаршкварфляцыі і тлумачыць, што азначаюць яго паказчыкі.

Фота s13.ru
Белстат апублікаваў даныя па цэнах у пачатку года, і ў нас з'явілася магчымасць зноў скласці індэкс чаршкварфляцыі. Нагадаем, што чаркшварфляцыю мы вылічваем наступным чынам: бярэм дынаміку кошту 100 грамаў бескасцёвай свініны і 100 грамаў гарэлкі (чаркі і шкваркі) і параўноўваем яе з афіцыйнымі паказчыкамі росту коштаў.
Прыкметна, што захоўваецца цэнавы навес — інфляцыя ў эканоміцы павінна быць вышэй, чым тая, што складваецца па афіцыйных па даных. Прычына гэтага хаваецца ў татальным кантролі за ростам коштаў. Але пры гэтым афіцыйная інфляцыя ўсё ж такі набліжаецца да той, якую фіксуе наш індэкс чаршкварфляцыі, а значыць, цяжар інфляцыйнага навесу ў эканоміцы скарачаецца.

Аднак мы яшчэ далёкія ад карціны, у рамках якой працавала эканоміка пачатку 2022 года. Чаршкварфляцыя, як адлюстраванне ўзроўню цэн на прадукты, значныя для большасці насельніцтва, традыцыйна была ніжэй агульнага ўзроўню цэн у краіне. Гэта скарачала градус патэнцыйнага сацыяльнага напружання. Пасля 2022 года сітуацыя кардынальна памянялася, і толькі высокі рост заробкаў мінулага года і коштавы кантроль дазваляюць пакуль не адчуваць таго, што кошты на важныя для насельніцтва прадукты адчувальна растуць.

Таксама паглядзім на тое, як выяўлены ў чаркашкварачным эквіваленце заробак суадносіцца з тым, які дае афіцыйная статыстыка. Тут сітуацыя аналагічным чынам паказвае відавочныя адрозненні з той нармальнасцю, якая складвалася да 2022 года.
Глядзіце таксама

Раней вытрымліваліся такія суадносіны заробкаў і росту коштаў, пры якім у чарках і скварках насельніцтва магло адчуваць сябе камфортней адносна агульнага росту коштаў у эканоміцы. Цяпер сітуацыя адваротная — пакупніцкая здольнасць па чарках і шкварках ніжэй дынамікі рэальных заробкаў. Напрыклад, рэальная заработная плата, г.зн. ужо з папраўкай на інфляцыю, у студзені была на 12% вышэй, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. А вось па зарплаце, выяўленай у чарках і скварках, рост склаў толькі 9%. Выходзіць, што дысбалансы і дыспрапорцыі ўсё яшчэ застаюцца адчувальнымі ў дадзены момант. Ад больш-менш здаровага стану эканоміка Беларусі па-ранейшаму далёкая.
Глядзіце таксама
