Як падвышалі пенсійны ўзрост у краінах былога СССР. І колькі атрымліваюць пенсіянеры

Расія, задумаўшы павысіць узрост выхаду на пенсію, ідзе ў фарватэры сваіх суседзяў па еўрапейскай частцы былога СССР. Самі пенсіі ў гэтых краінах — вельмі розныя, але і ў самой «багатай» краіне, у Эстоніі, пенсіянеры жывуць даволі бедна.

babulia.jpg

Пенсійныя сістэмы ўсіх еўрапейскіх краін былога СССР сутыкнуліся з вельмі падобнымі праблемамі: старэнне і скарачэнне насельніцтва і, як следства, недахоп грошай на сістэму салідарнага пенсійнага забеспячэння, пры якім працуючыя адлічваюць грошы на дапамогу старым.
Таму ўсе гэтыя краіны праводзілі або праводзяць пенсійныя рэформы, многія ўвялі пенсію з трох складнікаў (салідарнай, абавязковай назапашвальнай і добраахвотнай назапашвальнай), і ўсе ўжо павысілі або павышаюць пенсійны ўзрост

babulia_2.png

Зараз і ў Расіі ўлады прапануюць падняць пенсійны ўзрост — з 60-ці да 65 гадоў для мужчын і з 55-ці да 63 для жанчын.

Казахстан

Узрост выхаду на пенсію па старасці для мужчын ужо складае 63 гады, а для жанчын павышаецца з гэтага года з 58 гадоў на паўгода ў год і павінен у выніку параўнацца з пенсiйным узростам для мужчын.
То бок зараз у жанчын пенсійны ўзрост — 58,5 года, у наступным годзе ён будзе 59 гадоў, а ў 2027 складзе 63 гады, і на гэтым павышэнне скончыцца.

Беларусь

Закон аб павышэнні пенсійнага ўзросту быў прыняты ў 2016 годзе, само павышэнне пачалося ў 2017 годзе, а ў выніку пенсійны ўзрост да 2023 года павінен вырасці з 60-ці да 63 для мужчын і з 55-ці да 58 для жанчын.

Украіна

Павышэнне пенсійннага ўзросту ў жанчын да 60 гадоў, то бок ураўноўванне з мужчынамі, пачалося яшчэ ў 2011 годзе, і цяпер жанчыны выходзяць на пенсію ў 58,5 года.
У 2017 годзе мінімальны працоўны стаж для атрымання пенсіі быў павялічаны да 25 гадоў, а ў наступным годзе плануецца ўвесці абавязковы страхавы складнік пенсіі — у гэтай частцы Украіна моцна адстала ад іншых краін былога СССР.

Латвія

Латвія павышала ўжо і выраўноўвала пенсійны ўзрост — да 2014 года ён складаў 62 гады для мужчын і жанчыны, а з 2014 года пачадося падвышэнне да 65 гадоў, якое павінна скончыцца ў 2025 годзе.

Літва

І Літва ўжо падвышала пенсійны ўзрост, і зноў яго павышае.
Да 2012 года жанчыны ў Літве выходзілі на пенсію ў 60 гадоў, а мужчыны — у 62,5 года, затым пачалося вельмі павольнае павышэнне да 65 гадоў для тых і іншых, якое павінна скончыцца да 2026 года.

Эстонія

У Эстоніі да мінулага года пенсійны ўзрост складаў 63 гады для мужчын і жанчын, а цяпер пачалося павышэнне з крокам у тры месяцы па гадах нараджэння да 65 гадоў. Скончыцца падвышэнне павінна ў 2026 годзе.
Паводле BBC