Колькі каштуе сабраць першакласніка ў школу (інфаграфіка)

Напярэдадні пачатку школьнага года аналітыкі Picodi.com праверылі, з якімі выдаткамі сутыкаюцца бацькі першакласнікаў, і суаднеслі гэтыя выдаткі з сярэдняй заработнай платай.

1_kolki_kastuje_padrychtavac_dzicia_da_skoly.png


Першы раз у першы клас

У базавы набор вучня першага класа ўвайшлі ўніверсальныя тавары і школьныя прыналежнасці, без якіх не абысціся ў працэсе навучання. Аналітыкі адмовіліся ад параўнання коштаў на зменны абутак, школьную форму, падручнікі і працоўныя сшыткі, паколькі ў кожнай школе існуюць уласныя правілы і патрабаванні. Такім чынам, пакупкі падзялілі на 4 катэгорыі: школьны партфель, канцылярскія прыналежнасці, тавары для творчасці і спартыўная форма.
Сярод рэкамендацый па выбары ранца для першакласніка можна вылучыць: анатамічную спінку, святлоадбівальныя элементы, лёгкі і трывалы матэрыял, мяккія рэгуляваныя шлейкі. Сярэдні кошт заплечніка, які адпавядае гэтым патрабаванням, — 103 рубля.
На канцылярскія прыналежнасці (самыя простыя сшыткі, пенал, вокладкі для кніг і сшыткаў, некалькі асадак і алоўкаў, лінейку, гумку і некаторыя іншыя тавары) прыйдзецца выдаткаваць 72,95 руб.
Для ўрокаў выяўленчага мастацтва і працы таксама адабралі неабходны мінімум прыладаў (каляровыя папера і кардон, алоўкі, фарбы і інш.), які ў сярэднім каштуе 73,21 рубля.
У набор для ўрокаў фізкультуры ўключылі дзве звычайныя белыя футболкі (адна на змену), штаны і спартыўныя красоўкі. Калі арыентавацца на сярэднія цэны, то такі камплект можна набыць за 149,8 руб.
Такім чынам, мінімальны набор да першага класа ў Беларусі можа каштаваць 398,96 рублёў.

Колькі выдаткоўваюць на першакласнікаў у іншых краінах свету

Аналітыкі параўналі кошт адных і тых жа тавараў у розных краінах свету і праверылі, які адсотак ад афіцыйнай сярэдняй заработнай платы пойдзе на пакрыццё мінімальнага набору першакласніка.

2_kolki_hrosaj_traciac_backi_u_roznych_krainach.png


Паводле апошніх звестак Белстата, сярэднямесячны заробак складае 1 232,72 рублёў пасля выплаты падаткаў. Атрымліваецца, што кошт мінімальнага школьнага набору роўны 32,4% ад заробку сярэднестатыстычнага беларуса. У 2018 годзе гэты паказчык быў роўны 26,86%. Менш давядзецца заплаціць у суседняй Расіі — 25,9% ад сярэдняга заробку. У Польшчы ж сітуацыя выглядае аптымістычней — 8,9%.
Лідарамі гэтага рэйтынгу сталі Ірландыя, Швейцарыя і ААЭ, дзе суадносіны набору першакласніка да сярэдняй заработнай платы роўныя 3,9%, 4,3% і 4,8% адпаведна. Сабраць дзіця ў першы клас аказалася больш затратна за ўсё бацькам у Нігерыі і Малдове, бо ў гэтых краінах трэба аддаць 96,6% і 45,3% ад заробку.