Літоўскія мытнікі не прапусцілі ў Чылі беларускія «БелАЗы»
Прычына — санкцыі, накладзеныя на прадпрыемства Еўрасаюзам.
«Літоўская мытня працягвае рэалізоўваць санкцыі, уведзеныя ЕС адносна беларускіх кампаній. Груз "БелАЗа" не прапушчаны праз порт Клайпеды», — гаворыцца ў паведамленні літоўскай мытні.
Гаворка ідзе пра 18 кантэйнераў з чатырма машынакамплектамі для кар'ерных самазвалаў «БелАЗ», якія шырока выкарыстоўваюцца ў горназдабываючай галіне, а таксама могуць быць адаптаваная для іншых мэт.
Зараз праводзіцца даследаванне, якое і вырашыць далейшы лёс груза.
«БелАЗ» у чэрвені быў уключаны ў чацвёрты пакет санкцый Еўрапейскага саюза.