Новы рэйтынг самых дарагіх брэндаў Еўропы: хто ў лідарах?
Кансалтынгавая кампанія Brand Finance прадставіла новы рэйтынг самых дарагіх еўрапейскіх брэндаў. Першыя тры месцы — у нямецкіх брэндаў.

У рэйтынгу — 500 пазіцый, піша Myfin.by. Першае месца дасталася нямецкаму тэлекамунікацыйнаму аператару Deutsche Telekom. Кошт брэнда Deutsche Telekom павялічыўся за год на 17% — да €60,7 млрд.
- Брэнд Mercedes-Benz аказаўся на другім месцы — €56,7 млрд.
- Трэцяе месца заняў яшчэ адзін нямецкі брэнд — страхавая кампанія Allianz (€46,6 млрд).
- Чацвёрты радок рэйтынгу займае брытанская нафтавая кампанія Shell (€46,5 млрд).
- Далей ідуць аўтамабільныя брэнды — BMW (€38,9 млрд), Porsche (€35,4 млрд) і Volkswagen (€32,7 млрд).
- Французскі брэнд Louis Vuitton заняў восьмае месца (€25,3 млрд)
- У брытанскага аўдытара EY — дзявятае месца (€24,8 млрд).
- Замыкае першую дзясятку швейцарскі брэнд Nestle (€21,6 млрд).
Глядзіце таксама

У рэйтынгу 2023 года брэнд IKEA займае 22-е месца, Audi — 30-е, Rolex — 44-е, Lego — 72-е, Gazprom — 105-е, Lamborghini — 145-е, Ryanair — 252-е, Yandex — 350-е, Bershka — 466-е, Megafon — 486-е.
Кававы брэнд Nespresso прызнаны самым хуткарослым. Кошт брэнда за год вырас у 3,5 разы (да €2,8 млрд), у выніку чаго яму ўдалося заняць 219-ю пазіцыю ў рэйтынгу.
Глядзіце таксама

Яшчэ раней міжнародная кампанія Brand Finance апублікавала рэйтынг самых дарагіх брэндаў адзення ў 2023 годзе. У гэтым рэйтынгу — толькі 50 пазіцый.
- І ў 2023-м брэнд Nike працягвае ўзначальваць гэты рэйтынг — ён захоўвае за сабой першае месца з 2015 года. Аднак кошт брэнда за год знізіўся на 5,6% — і цяпер і ацэньваецца ў $31,3 млрд.
- На другім радку размясціўся брэнд Louis Vuitton, кошт якога ўзрос адразу на 12,2% — і склаў $26,3 млрд.
- Трэцюю пазіцыю займае Chanel, якая прадэманстравала рост у 27% (да $19, 4 млрд).
- У першай пяцёрцы самых дарагіх брэндаў адзення таксама аказаліся Gucci ($17,8 млрд) і Adidas ($15,7 млрд).
Калі казаць пра іншыя брэнды, то Dior займае ў рэйтынгу 7-е месца, Zara — 9-е, H&M — 11- е, Puma — 19-е, Ralph Lauren — 21-е, Armani — 24-е, Levi's — 30-е, Calvin Klein — 44-е, New Balance — 50-е.