План па інфляцыі ў Беларусі перавыкананы амаль у два разы!
Замест павелічэння інфляцыі да 5 працэнтаў, што было ў планах беларускага кіраўніцтва на 2021 год, яна склала 9,97%.

Інфляцыя ў Беларусі ў 2021 годзе склала 9,97%. План перавыкананы амаль у два разы, піша тэлеграм-канал Экономика Беларуси.
Харчовыя тавары ў снежні падаражэлі на 1,3% у параўнанні з лістападам і на 11,4% у параўнанні са снежнем 2020-га.
Цэны на нехарчовыя тавары ў снежні выраслі на 0,3% у параўнанні з лістападам і на 9,9% у параўнанні са снежнем 2020-га.

Паслугі ў снежні ў параўнанні з лістападам падаражэлі на 0,9%, у параўнанні са снежнем 2020-га — на 7,6%.
