Пуцін зрабіў Лукашэнку новую нафтавую прапанову
Аляксандр Лукашэнка распавёў у пятніцу пра тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным па праблеме паставак нафты з Расіі ў Беларусь.
Па словах Лукашэнкі, Пуцін зрабіў новую перамоўную прапанову. Прычым нечаканую: «Спрабуем пралічыць яе. Але гэта, напэўна, не мае значэння. Таму што тавар расійскі. Расея можа прадаваць яго па справядлівым цэнах, можа прадаваць не па справядлівым. Таму што манапаліст. Мы ні ад каго больш нафту не атрымлівалі. Тое самае і па газе».
»Калі мы атрымлівалі ў мінулым годзе ад пошліны $1 млрд., дапусцім, а ў гэтым годзе за кошт зніжэння гэтай самай пошліны (яна ж увесь час зніжаецца) атрымаем $700 млн. Ён сказаў: мы $ 300 млн кампенсуем. У тым ліку за кошт прэмій кампаніям», — распавёў кіраўнік Беларусі на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Расіі.
»Гэта хоць нейкі шлях да развязкі спрэчак. Па нафце пытанне стаіць так, што Расія гатова нам захаваць фінансавы ўзровень па нафце мінулага года. Хоць нейкі рух наперад. Мы зараз палічым гэта ўсё. Але кошт гэты практычна не мае ніякага значэння. Таму што іншага варыянту пакуль няма з боку Расіі. прасілі, каб мы гандлявалі нафту па сусветнай цане. Але кампаніі на гэта не згаджаліся. Да сусветнай цаны яны яшчэ прасілі дадаць $12 прэміі. Таму што ў нас, бачыце, нібыта маржынальныя рынкі — Еўропы, Украіны, беларускі рынак«, — цытуе Аляксандра Лукашэнку ўрадавае інфармагенцтва БЕЛТА.