Рахункі Святланы Ціханоўскай у Беларусі заблакаваныя. Туды прыходзіла пенсія дзіцяці-інваліду
Услед за блакаваннем рахункаў блогера Антона Матолькі і кіраўніка НАУ Паўла Латушкі стала вядома аб блакаванні рахункаў Святланы Ціханоўскай.

Ілюстрацыйнае фота
Святлана Ціханоўская звярнулася ў «Беларусбанк», каб даведацца, па якой прычыне заблакаваны яе рахунак. Супрацоўніца банка назвала прычыну: «У рамках правядзення мерапрыемстваў па замарожванні сродкаў фізічных асоб, уключаных у пералік датычных да тэрарыстычных дзеянняў».
Адзіным прыбыткам, які прыходзіў на гэты рахунак у апошні час, была сацыяльная пенсія дзіцяці-інваліду да 18 гадоў — 223 беларускія рублі ў месяц, паведамляе тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай.