Літва не будзе перайменоўваць назву Беларусі
Застаёмся «Baltarùsija».

Літоўскія мовазнаўцы вырашылі не перайменоўваць Беларусь. Часовая палітычная падкамісія пры Дзяржаўнай камісіі па літоўскай мове прыняла рашэнне не мяняць афіцыйную назву нашай краіны на літоўскай мове з «Baltarùsija» на «Belarus»: цяперашняя назва, паводле іх заключэння, адпавядае правілам літоўскай мовы.
З прапановай змяніць афіцыйную назву Беларусі выступіла Святлана Ціханоўская. Яна адзначыла, што назва «Baltarùsija» ўспрымаецца як калька з «Белоруссия»: другая частка слова — «rùsija» — супадае з сучаснай назвай Расіі на літоўскай і вядзе да памылковай асацыяцыі з Расіяй.