Валанцёры Офіса Ціханоўскай запускаюць «Пражэктар рэгіёнаў»

Каб сабраць як мага больш інфармацыі пра рэальнае жыццё ў рэгіёнах Беларусі, валанцёры Офіса запускаюць чат-бот @bel2020_bot.

imgonline_com_ua_resize_ocvoebhazul3be_0.jpg

Вы можаце даслаць у яго любую інфармацыю, звязаную з вашым горадам або вёскай. Што гэта можа быць? Усё, што вы лічыце важным, напрыклад:
- масавыя звальненні;- прадпрыемства працуе ў страту або зусім зачынілася;- вы ведаеце, што кагосьці звольнілі па палітычных матывах;- прыклады карупцыі.
Офіс збірае і верыфікуецца інфармацыю, каб Святлана Ціханоўская і іншыя лідары дэмакратычных сіл, медыя, блогеры, распаўсюднікі самвыдату і ўлётак маглі дзяліцца ёю. Аб рэальным жыцці ў рэгіёнах Беларусі павінны даведацца як мага больш людзей.
Святлана Ціханоўская: «Вы ўжо бачылі, якую сілу нясе ў сабе спалучэнне агалоскі і салідарнасці. Калі дырэктар Мінскага малаказавода №1 захацеў перакласці адказнасць на завадчан, яны гучна заявілі пра гэта і ўсе разам звольніліся. Вынік - дырэктар адхілены, а людзей просяць вярнуцца на завод.
Вось што адбываецца, калі людзі адзіныя. І для гэтага трэба як мага гучней гаварыць праўду. Мы часта атрымліваем навіны з Мінска, але для нас вельмі важна ведаць, што адбываецца ў рэгіёнах. Мой муж Сяргей Ціханоўскі пачаў расказваць пра сапраўднае жыццё ў розных кутках Беларусі - і дзякуючы гэтаму беларусы ўбачылі, як падобныя нашы праблемы і як салідарныя мы ў іх рашэнні.
Таму я падтрымліваю «Пражэктар рэгіёнаў», як і любую ініцыятыву, якая дапамагае нам пабольш даведацца адзін пра аднаго і ўбачыць, што ўсе мы хочам аднаго і таго ж: мірнага выхаду з крызісу, у якім апынулася наша краіна.
Дасылайце інфармацыю ў бот @ bel2020_bot і раскажыце пра яго ўсім, хто жыве за рысай Мкада!»