Сёння ў Ганконгу пройдзе беларускі інвестыцыйны форум

У аўторак, 17 студзеня, у Ганконгу пройдзе беларускі інвестыцыйны форум. Спецыяльны адміністратыўны раён Кітая наведвае прадстаўнічая ўрадавая дэлегацыя Беларусі. Яе ўзначальвае першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі.

Фота: Reuters

Фота: Reuters


Як інфармуе БЕЛТА, у складзе дэлегацыі — беларускі амбасадар у КНР Кірыл Руды, міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка, першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі, намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц, намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партны.

Форум прысвечаны развіццю супрацоўніцтва ў сферы інвестыцый, фінансаў і турызму паміж нашай краінай і Ганконгам. Плануецца, што 17 студзеня беларуская дэлегацыя наведае Ганконгскую фондавую біржу, якая з'яўляецца адной з найбуйнейшых у свеце. 


euroradio.fm