СМІ: Сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі пачнуць дзейнічаць 24 чэрвеня
Сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі пачнуць дзейнічаць 24 чэрвеня, паведаміў карэспандэнт «Euronews».
![6d2393fc5e487bdca16a5729b68f597b.jpg 6d2393fc5e487bdca16a5729b68f597b.jpg](/img/v1/images/6d2393fc5e487bdca16a5729b68f597b.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Амбасадары ЕС ухвалілі сектаральныя санкцыі ў дачыненні да фінансавага, нафтавага, тытунёвага і калійнага сектараў Беларусі», — напісала ў Twitter журналістка «Euronews» Эфі Коўтсакоста, перадае Беларускі партызан.
Паводле слоў палітычнага аглядальніка канала, еўрапейскія сектаральныя эканамічныя санкцыі пачнуць дзейнічаць у чацвер, 24 чэрвеня.