Спад эканомікі Беларусі за 11 месяцаў 2015 года склаў 3,9%
ВУП Беларусі за 11 месяцаў 2015 года зваліўся на 3,9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У грашовым выражэнні ВУП склаў 791,2 трлн. рублёў.
У студзені ВУП знізіўся на 0,4%, за студзень-люты — на 0,6%, за студзень-сакавік — на 2,1%, за студзень-красавік — на 2,6%, студзень-май — на 3, 0%, студзень-чэрвень — на 3,3%, студзені-ліпені — на 4,0% (3,5% з улікам сезоннага згладжвання), студзень-жнівень — на 3,5%, студзень-верасень — на 3, 7%, за студзень-кастрычнік — на 3,9%.
Падзенне прамвытворчасці за справаздачны перыяд склала 7,1%.
За 11 месяцаў 2014 рост ВУП складаў 1,8%.