Супраць Беларусі Расія ўжыла «энергетычную зброю»
Польскі палітык Пётр Возняк лічыць, што Расія, прыпыніўшы пастаўкі нафты ў Беларусь, ужыла супраць яе «энергетычнаую зброю».
![Фота: biznesalert.pl Фота: biznesalert.pl](/img/v1/images/piotr_wozniak.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: biznesalert.pl
Паводле слоў палітыка, Польшча мела не такі «балючы», але падобны вопыт у адносінах з Расіяй.
Пётр Возняк заявіў, што з 2004 года Расія «сем разоў неабгрунтавана перарывала пастаўкі газу» ў Польшчу.
15 лістапада мінулага года паведамлялася, што Польшча вырашыла адмовіцца ад расейскага газу. І збіраецца нарошчваць закупкі амерыканскага звадкаванага прыроднага газу.
Каля 20–30% рахункаў палякаў за газ ідзе на фінансаванне расійскай арміі. Такое меркаванне выказаў кіраўнік праўлення польскай нафтагазавай кампаніі PGNiG Пётр Возняк у інтэрв’ю TVP Info, паведамляе Puls Biznes.
Паводле Беларускае Радыё Рацыя